viasna on patreon

Македонія падтрымала санкцыі Еўразьвязу супраць беларускіх уладаў

2006 2006-07-21T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як стала вядома Радыё Свабода, Македонія далучылася да санкцыяў Еўразьвязу ў дачыненьні да беларускага кіраўніцтва і стала дзесятай еўрапейскай краінай па-за гэтай арганізацыяй, якая асудзіла фальсіфікацыі Аляксандра Лукашэнкі і ягонага атачэньня ў часе прэзідэнцкіх выбараў ды брутальныя дзеяньні ўладаў у дачыненьні да мірных дэманстрантаў.
Нагадаем, што акрамя краінаў Еўразьвязу ў падтрымку візавых і фінансавых санкцый ужо выступілі ўрады Албаніі, Баўгарыі, Босьніі і Герцагавіны, Ісландыі, Ліхтэнштэйна, Румыніі, Нарвегіі, Сербіі ды Харватыі.
Тым часам міністар замежных справаў Аўстрыі Урзуля Плясьнік, каментуючы нядаўні прысуд (пяць з паловай гадоў зьняволеньня) аднаму з арганізатараў мірнай дэманстрацыі ў Менску Аляксандру Казуліну, заявіла, што "падобнае пакараньне ёсьць зьнявагай элементарных дэмакратычных правоў і свабодаў, спробай наступу на плюралістычныя сілы ды жаданьнем падавіць кансалідацыю дэмакратычнай апазыцыі", піша "Oesterreich Journal".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства