На рынках Брэста раздавалі праваабарончую літаратуру
Праваабаронцы і актывісты апазіцыйных партый у Міжнародны дзень правоў чалавека распаўсюдзілі ў Брэсце больш за 500 асобнікаў інфармацыйных матэрыялаў, прысвечаных праваабарончай тэматыцы.
Тэкст прынятай ААН Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека,
бюлетэнь “Брэсцкае права”, спэцыяльныя выпускі Беларускага Хельсінкскага камітэта
"Як правільна паводзіць сябе з людзьмі ў пагонах” і “Што неабходна
памятаць пры ўдзеле у мірнай акцыі” былі раздадзеныя на трох рынках Брэста,
размешчаных як у цэнтры горада, так і мікрараёнах.
Як паведаміў прадстаўнік РПГА "Беларускі Хельсінкскі камітэт" па Брэсцкай вобласці Ігар Маслоўскі, людзі вельмі прыхільна ставіліся да акцыі і цікавіліся інфармацыйнымі матэрыяламі. “Жыхары горада самі падыходзілі да нас і па ўласнай ініцыятыве пачыналі гутарку, падчас якой прыводзілі шмат фактаў, калі парушаюцца не толькі палітычныя, але і грамадзянскія, сацыяльныя, эканамічныя правы асобных грамадзян”, - кажа Ігар Маслоўскі. Паводле яго меркаванняў, праваабарончая тэма з’яўляеца зараз актуальнай нават сярод тых катэгорый насельніцтва, якія раней невельмі цікавіліся падобнымі праблемамі. Таму праваабаронцы збіраюцца часцей ладзіць такія акцыі і інфармаваць грамадскаць пра выпадкі парушэнняў правоў чалавека ў брэсцкім рэгіёне і ў Беларусі.