У Гомелі таксама забаранілі правядзенне пікета дзень правоў чалавека
Гомельскі гарвыканкам адмовіў мясцовым праваабаронцам Анатолю Паплаўнаму і Леаніду Судаленка у правядзенні пікета, якія яны планавалі правесці 10 снежня у день правоў чалавека на адной з цэнтральных плошчаў абласнога цэнтру.
Як вынікае з адпаведнага рашэння заяўнікі не выканалі патрабавання рашэння гарвыканкама аб заключэнні дамоў з органамі міліцыі, медыцыны і камунальнымі службамі пра уборку тэрыторыі. Яшчэ адной з прычын адмовы мясцовыя чыноўнікі узгадалі, што паводле гэтага ж рашэння праводзіць мірныя сходы грамадзян дазволена толькі у адным месцы – так званым “Гомельскім Бангалоры”, на адкрытай пляцоўцы каля ДК культуры ЧУП “Віпра”, у той час як праваабаронцы замовілі пікет практычна у цэнтры Гомелю.
Праваабаронцы лічаць, што Гомельскі гарвыканкам, які ужо шмат гадоў адмаўляе заяўнікам праводзіць мірныя сходы грамадзян менавіта кіруючыся сваім жа рашэннем пра неабходнасць заключаць на платнай аснове адпаведныя дамовы, а таксама які накіроўвае жадаючых выказаць пратэст на “Гомельскі Бангалор” парушае правы кожнага на свабаду правядзення мірных сходаў нават у дзень правоў чалавека.
Праваабаронцы зьбіраюцца аскарджваць рашэнне аб адмове ў судзе.