viasna on patreon

Брэсцкі абласны суд не апраўдаў Віктара Сырыцу

2011 2011-12-02T00:45:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/syrycia-viktar-1.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Сырыца

Віктар Сырыца

1 снежня абласны суд горада Брэста адхіліў скаргу Віктара Сырыцы, сакратара мясцовага сходу гараджанаў, на рашэнне суда Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы.

Нагадаем, 11 лістапада Віктар Сырыца быў пакараны штрафам у 25 базавых велічыняў па арт.23.34 ч.2 КаАП РБ «Парушэнне парадку арганізацыі, правядзення масавага мерапрыемства ці пікетавання» - за правядзенне мясцовага сходу 8 кастрычніка ў Баранавічах. Менавіта так кваліфікаваў “правапарушэнне” суддзя Станіслаў Півавар, які выносіў прысуд Віктару Сырыцу і старшыні мясцовага сходу Віктару Мезяку.

Суддзя абласнога суда Мікалай Грыгаровіч палічыў рашэнне баранавіцкага суда правільным і не адмяніў яго рашэнне.

 

Цяпер грамадскі актывіст Віктар Сырыца вырашае, ці абскарджваць прысуд у Вярхоўным Судзе. На яго думку, у гэтым сэнсу мала, бо рашэнне будзе цалкам прадказальным.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства