viasna on patreon

Сумесная заява арганізацый Беларусі і Расіі супраць пабудовы Астравецкай АЭС

2011 2011-11-29T18:57:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/aes_astravec11.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадскія арганізацыі і ініцыятывы Беларусі і Расіі зрабілі адкрытую заяву супраць пабудовы Астравецкай атамнай электрастанцыі. Яны сцвярджаюць, што пры вырашэнні гэтага пытання было парушана права людзей на выяўленне сваёй думкі. Заяўнікі сцвярджаюць, што пагадненні паміж урадамі Расіі і Беларусі не адпавядаюць інтарэсам грамадзян абедзвюх краін.

У заяве гаворыцца таксама, што “Расія, выкарыстоўваючы бядотнае эканамічнае становішча і аўтарытарную сістэму праўлення Беларусі, навязвае ёй свае небяспечныя і вельмі ненадзейныя тэхналогіі. Гэта адбываецца ў той час, калі ўсё большая колькасць краін свету адмаўляецца ад атамнай энергетыкі… Камітэт па выкананні Орхускай канвенцыі зрабіў афіцыйныя высновы пра парушэнне Беларуссю Канвенцыі пры рэалізацыі праекту беларускай АЭС. Дадзенае крэдытнае пагадненне таксама не абмяркоўвалася расейскім парлямантам і не атрымала ўхвалення расейскіх грамадзян, за кошт якіх будзе фінансавацца гэтая небяспечная будоўля”.

Падпісанты заявы патрабуюць спыніць рэалізацыю праекту беларускай АЭС, а вылучаныя сродкі перанакіраваць на энергазберажэнне і падвышэнне энергаэфектыўнасці, на развіццё экалагічна бяспечнай аднаўляльнай энергетыкі.

Заяву, якая была прынятая 28 лістапада, падпісалі прадстаўнікі Беларускай антыядзернай кампаніі - Беларуская партыя “Зялёныя”, ГА «Экадом», аргкамітэт стварэння руху "Вучоныя за бяз'ядзерную Беларусь”, рэгіянальная грамадская кампанія “Астравецкая атамная - гэта злачынства!", група "Антыатамны супраціў”, Рух “Асяродак жыцця”, “Зберагальнікі Вясёлкі”, Міжнародны сацыяльна-экалагічны Саюз, Грамадская кампанія "За бяз’ядзерны рэгіён!”.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства