viasna on patreon

На аршанскага актывіста Ігара Крыштона, затрыманага за плакаты "Свабоду Казуліну!", складзены адміністратыўны пратакол

2006 2006-07-10T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Плакаты з партрэтам былога кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна і патрабаваньнем вызваліць яго зьявіліся ў Воршы сёньня раніцай амаль на ўсіх цэнтральных аўтобусных прыпынках, а таксама на дошках для абяваў ды рэкламных стэндах.
Уначы каля аднаго з такіх плякатаў супрацоўнікі міліцыі затрымалі мясцовага актывіста Ігара Крыштона, былога сябра ініцыятыўнай групы Аляксандра Казуліна.
"Цяпер ідзе суд над спадаром Казуліным. Мы лічым, што гэта ня суд, а судзілішча, я быў два дні на гэтым судзе, ведаю, што не прынята ніводнае заявы, ніводнага хадайніцтва ні самаго падсуднага, ні ягоных адвакатаў. Таму мы зь сябрамі рашылі зьвярнуць увагу грамадзкасьці на гэты суд  што судзяць экс-кандыдата на прэзыдэнта, а такога не было ні ў адной эўрапейскай краіне за апошняе дзесяцігодзьдзе. Вырашылі расклеіць такія ўлёткі "Свабоду Аляксандру Казуліну!", і калі ўжо клеілі апошнюю, у цэнтры гораду, падехалі супрацоўнікі міліцыі і затрымалі мяне," - распавёў атывіст Радыё Свабодзе.
Паводле Ігара Крыштона, у гарадзкім аддзяленьні міліцыі яму давялося правесьці больш за восем гадзінаў, бо не знайшлося вольнага супрацоўніка, які б дапытаў актывіста. Урэшце, на яго склалі пратакол паводле 143-га артыкулу Кодэксу аб адміністрацыйных парушэньнях, кваліфікаваўшы ўчынак спадара Крыштона як "парушэньне правілаў добраўпарадкаваньня ды ўтрыманьня населеных пунктаў і разьмяшчэньне абяваў у неадпаведных месцах".
16 ліпеня складзены міліцыянтамі пратакол мае разгледзець гарадзкая адміністрацыйная камісія. Згодна з адміністрацыйным заканадаўствам, за парушэньне 143-га артыкулу спадара Крыштона могуць папярэдзіць або накласьці на яго штраф да аднае базавае велічыні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства