Актывістаў "Маладога Фронту" працягваюць выклікаць у пракуратуру
Як паведаміла прэс-служба моладзевай арганізацыі, 5 ліпеня ў Менску ў пракуратуру былі выкліканыя актывісты моладзевага руху Наста Палажанка і Аляксей Янушэўскі.
Удзень Насьце патэлефанаваў невядомы чалавек, які нават адмовіўся паведаміць сваё прозьвішча і пасаду. Ён патрабаваў ад яе, каб яна ў хуткім часе прыйшла на допыт у пракуратуру Першамайскага раёна г.Менску. На законныя патрабаваньні актывісткі дэмакратычнага руху моладзі аб тым, што тэлефанаваньне не зьяўляецца афіцыйнай павесткай на допыт, незнаёмец адказаў пагрозамі і далей паведаміў, што у такім выпадку ён "будзе размаўляць з бацькамі" Насты.
Пазьней, моладзевы актывіст, Аляксей Янушэўскі быў выкліканы ў пракуратуру Заводзкага раёна г.Менску.
Нагадаем, што на гэтым тыдні ў пракуратуру таксама быў выкліканы актывіст моладзевага руху Кірыл Шымановіч.