viasna on patreon

Былы студэнт Раман Усьцінаў распавёў пра ціск з боку адміністрацый навучальных установаў на палітычна актыўную моладзь

2006 2006-07-10T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

5 ліпеня ў Варшаве адкрылася стыпэндыяльная праграма імя Кастуся Каліноўскага  паводле яе ў Польшчы будуць навучацца беларускія студэнты, якія страцілі магчымасьць вучыцца ў сваёй краіне з-за прыналежнасьці да дэмакратычнага руху. У Сьветлагорску (Гомельская вобласьць) першым з пацярпелых студэнтаў быў Раман Усьцінаў. Ён на сваім прыкладзе распавёў карэспандэнту belngo.info, як зь менскіх ВНУ адміністрацыя "ціха выціскае" моладзь, якая была арыштаваная ў час веснавых акцыяў пратэсту.Як паведаміў Раман, ён быў затрыманы ў Менску 21 сакавіка, побач з Кастрычніцкай плошчай, калі выйшаў з ўнівэрсаму "Цэнтральны". У тыя дні міліцыя адсочвала людзей, якія неслі харчаваньне для ўдзельнікаў намётавай акцыі на пляцы. У заплечніку Рамана знайшлі прадукты, і суд Заводзкога раёну Менску пастанавіў арыштаваць яго на 10 сутак паводле артыкулу 167-1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэньнях  "Парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня сходаў, мітынгаў, вулічных шэсьцяў, дэманстрацыяў і пікетаваньня".
Раман вучыўся ў Інстытуце парлямэнтарызму і прадпрымальніцтва, на спэцыяльнасьці "паліталёгія". "Пасьля выхаду на волю мне найперш не дазволілі працягваць навуковую працу па тэме "Палітычныя партыі і рухі ў Беларусі", хоць дагэтуль яна лічылася адной зь лепшых у інстытуце. Затым ад мяне запатрабавалі заяву аб адлічэньні "па ўласным жаданьні", без указаньня даты  яе адміністрацыя магла дапісаць у любы час,  і сказалі, што праблемы будуць на экзаменах. Пазбавілі месца ў інтэрнаце  "за адміністрацыйнае правапарушэньне". А пасьля празь інстытут выклікалі "для гутаркі" ў аддзяленьне Камітэта дзяржаўнай бясьпекі Цэнтральнага раёну Менску"  паведаміў Р. Усьцінаў.
Тады, як распавёў Раман, ён зразумеў, што далей нармалёва вучыцца яму не дадуць, і ў красавіку вымушаны быў сыйсьці зь інстытуту. Аднак разам зь сябрамі працягваў браць удзел у маладзёвых акцыях: на меркаваньне Рамана, ціск з боку уладаў яшчэ больш схіляе актыўную моладзь да дэмакратычнага руху.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства