viasna on patreon

7 липеня спэцназаўцы разагналі жывы ланцуг, прымеркаваны да шостай гадавіны з дня зьнікненьня апэратара ОРТ Дзьмитрыя Завадзкага

2006 2006-07-10T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

7 ліпеня ў шостую гадавіну з дня зьнікненьня Дзьмітрыя Завадзкага, актывісты апазіцыйных партыяў і моладзевых рухаў сабраліся на Кастрычніцкай плошчы ў Менску на акцыю "Салідарнасьць у імя Свабоды". Міліцыя і спэцназ перашкодзілі правядзеньню акцыі, выціснуўшы з плошчы яе ўдзельнікаў. Яны штурхалі людзей у сьпіны да плошчы Перамогі. Паплечнікаў Аляксандра Казуліна, якія прыйшлі на плошчу ў чырвоных майках з ягоным партрэтам, выціснулі да Палацу прафсаюзаў.
Калі ўдзельнікі акцыі спусьціліся ў падземны пераход, што на плошчы Перамогі, спэцназаўцы сышлі. Некалькі дзясяткаў чалавек на чале з Анатолем Лябедзькам вярнуліся на Кастрычніцкую плошчу і прастаялі там каля гадзіны з партрэтамі Зьмітра Завадзкага.
У выніку разгону акцыі затрымалі каля дзясятка чалавек. У аўтобусе ў затрыманых адабралі значкі "За свабоду" і бел-чырвона-белыя сьцягі. Праз тры гадзіны ўсіх адпусьцілі без складаньня пратаколаў, паведаміла Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства