viasna on patreon

Віцебскі грамадзкі актывіст Алесь Мудрычэнка быў зноў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі

2006 2006-07-10T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

3 ліпеня грамадскі актывіст Алесь Мудрычэнка быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі на плошчы Свабоды з рэкламным шчытом недзяржаўнай газеты "Витебский курьер М". На шчыце быў надпіс "Тут і цяпер, "ВК" скрозь і ўсюды" на бел-чырвона-белым фоне. У Кастрычніцкім РАУС на спадара Мудрычэнку склалі пратакол і праз некалькі гадзін адпусцілі, а шчыт забралі нібы для экспертызы, - паведаміла газета "Витебский курьер М".
А. Мудрычэнка распаўсюджвае недзяржаўныя газеты ў Віцебску. Нагадаем, што 26 чэрвеня яго ўжо затрымлівалі супрацоўнікі аховы парадку, пасля чаго ён быў аштрафаваны на адну базавую велічыню.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства