viasna on patreon

Зінаіда Міхнюк абскарджвае дзеянні міліцыянтаў і рашэнне суду

2011 2011-11-22T16:49:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mihnuk-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зінаіда Міхнюк

Зінаіда Міхнюк

Упраўленне ўнутраных спраў Брэсцкага абвыканкама не знайшло парушэнняў з боку супрацоўнікаў міліцыі, што затрымлівалі Зінаіду Міхнюк у дзень правядзення ў Брэсце Народнага схода 8 кастрычніка.

Такі адказ атрымала Зінаіда Міхнюк (яна была сярод арганізатараў Народнага схода ў родным горадзе) на сваю скаргу, у якой звяртала ўвагу на незаконнае затрыманне і грубае парушэнне сваіх правоў. “Мяне затрымалі міліцыянты, якія не прадставіліся і не патлумачылі, што я парушыла, - кажа Міхнюк. – Пасля гэтага адвезлі ў пастарунак, дзе пратрымалі амаль тры гадзіны і хлусілі маім родным і знаёмым, што мяне ў міліцыі ў гэты час не было. І нарэшце абвінавацілі ў лаянцы, якую ніхто не чуў”.

Зінаіда Міхнюк збіраецца аспрэчваць высновы міліцэйскага кіраўніцтва, якія утрымліваюцца ў адказе на яе зварот. Акрамя таго, яна накіравала скаргу на рашэнне суда Маскоўскага раёна Брэста, які пакараў яе штрафам у дзве базавыя велічыні нібыта за брыдкаслоўе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства