Цягам ліпеню Радыё Свабода праводзіць цыкл перадач "Адзін дзень у сям'і палітвязьня"
Яны сядзяць за турэмнымі кратамі, ходзяць на прымусовую працу, чакаюць лісты з волі...
А што робіцца ў іх дома? Што і хто дапамагае сем'ям, у кім расчараваліся іх родныя, што думаюць пра помсту і дараваньне, як уяўляюць дзень вяртаньня?
"Адзін дзень у сям'і палітвязьня". Новы цыкль "Свабоды" у эфіры і Інтэрнэце ўвесь ліпень.
Ужо адбыліся перадачы
"Адзін дзень у сямі палітвязьня Міколы Астрэйкі"
www.svaboda.org/articlesfeatures/man/2006/7/CFBB78DE-AC73-434C-91B1-6ED394DD1A08.html
Арыштаванага на чацьверты дзень пасьля вясельля 25-гадовага Міколу Астрэйку чакаюць жонка Паліна і бацькі. У кастрычніку ў Міколы павінна нарадзіцца дачка.
Актывіст незарэгістраванай арганізацыі "Партнёрства" Мікола Астрэйка ад 21 лютага знаходзіцца за кратамі ў сьледчым ізалятары КДБ. Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі й замаху на правы грамадзянаў паводле часткі 2 артыкулу 193 новай рэдакцыі Крымінальнага кодэксу, які зьявіўся за некалькі месяцаў да прэзыдэнцкіх выбараў. Менавіта назіраньне за хадой выбараў і зьбіраліся весьці сябры "Партнёрства". Разгляд справы гэтай грамадзкай арганізацыі маюць пачаць у судзе Цэнтральнага раёну Менску 28 ліпеня. Працэс над назіральнікамі будзе мець закрыты характар, такое рашэньне прыняў судзьдзя Цэнтральнага суду Леанід Ясіновіч, які будзе весьці працэс.
"Адзін дзень у сямі палітвязьня Сяргея Ляшкевіча"
www.svaboda.org/articlesfeatures/politics/2006/7/71E0092D-1F89-4CF2-ABA8-D753848ACC6E.html
Чатыры месяцы Сяргея Ляшкевіча чакае матуля Ірына Ляшкевіч, якая выгадавала яго адна. 13 жніўня палітычнаму вязьню споўніцца 28 гадоў. Сяргей Ляшкевіч, актывіст з каманды Аляксандра Мілінкевіча, падчас выбарчай кампаніі быў арыштаваны і асуджаны па крымінальнай справе на пяць месяцаў арышту за тое, што нібыта навучаў і рыхтаваў аднаго са шчучынскіх маладзёнаў да ўдзелу ў масавых беспарадках у Менску. Ужо чатыры месяцы Сяргей Ляшкевіч знаходзіцца за кратамі. 11 ці 12 жніўня ён павінен вярнуцца з Глыбоцкай турмы ў Шчучын.
"Адзін дзень у сямі палітвязьня Сяргея Скрабца"
www.svaboda.org/articlesfeatures/man/2006/7/065ef483-0f35-4be6-9d1f-473f5b98da51.html
Больш за год сямя Скрабцоў жыве ў расстаньні. Жанчыны, жонка Аляксандра й дачка Наташа, чакаюць дома мужа і бацьку. Сяргею Скрабцу засталося паўтара году зьняволеньня.
Былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Скрабец асуджаны на два з паловай году пазбаўленьня волі. Суд прызнаў яго вінаватым у выманьваньні крэдытаў. Аднак праваабаронцы не сумняваюцца ў палітычнай матывацыі зьняволеньня Скрабца. Летам 2004 году Сяргей удзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў парлямэнцкай групы "Рэспубліка", якія патрабавалі зьменаў у Выбарчы кодэкс і вызваленьня Міхаіла Марыніча. Сяргей Скрабец таксама быў адным з арганізатараў акцыі пратэсту, прымеркаванай да 10-годзьдзя прэзыдэнцтва Лукашэнкі. Цяпер Сяргей Скрабец адбывае пакараньне ў Віцебскай калёніі.