viasna on patreon

7 ліпеня быў затрыманы віцебскі распаўсюднік незалежнай прэсы Барыс Хамайда

2006 2006-07-10T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па звестках Радыё Свабода, супрацоўнікі міліцыі затрымалі Хамайду каля дому № 28 па вуліцы Леніна, дзе ён зазвычай распаўсюджвае незалежныя выданьні  гэзэты "Наша ніва" і "Витебский курьер" ды часопіс "ARCHE".
У гэты дзень афіцыйна адкрываўся міжнародны фэстываль "Славянскі базар", а "працоўнае месца" распаўсюдніка знаходзіцца якраз насупраць летняга амфітэатру  галоўнай канцэртнай пляцоўкі, якую асабліва пільна ахоўваюць міліцыянты. Каб апазіцыянер выпадкова ня трапіўся на вочы якому-небудзь начальству, міліцыянты завезьлі яго спачатку ў Чыгуначны райаддзел, а потым  у ізалятар часовага ўтрыманьня, паведаміўшы, што спадар Хамайда будзе знаходзіцца там наступныя двое сутак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства