Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, "Падзея тыдня", “Асоба. Дзяржава. Грамадства” ды “Праваабарончы каляндар”.
У гэтым выпуску:
Найбольш гучныя факты парушэнняў правоў чалавека за мінулы тыдзень - у “Хроніцы пераследу”.
У “Падзеі тыдня” падрабязнасці пра арганізаваны ў інтэрнэце збору подпісаў пад петыцыяй у абарону абвінавачаных у тэрактах віцэбскіх тэрарыстаў, для якіх дзяржаўны абвінаваўца ў сваім выступе на судзе запатрабаваў выключнай меры пакарання - смяротнай кары.
Госць рубрыкі "Чалавек. Асоба. Грамадства" - журналіст Аляксандр Тамковіч, які распавядае пра цікавасьць да праваабаронцаў, асаблівасьці працы ва ўмовах абмежаваньняў свабоды слова ды іншыя актуальныя праблемы.
У “Праваабарончым календары” – Сусветны дзень дзіцяці і Міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю гвалту ў адносінах да жанчын.
У музычных паўзах – кампазіцыі Vincenta.
Слухаць выпуск: