Барысаўская "раёнка" далучылася да кампаніі шэльмавання Алеся Бяляцкага
https://spring96.org/be/news/47479
2011
2011-11-17T11:23:00+0300
2011-11-17T11:23:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/adzinstva.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Газета Барысаўскага раённага выканаўчага камітэта «Адзiнства» у сваім апошнім нумары (2011/11/16 № 70) далучылася да кампаніі шэльмавання кіраўніка Праваабарончага цэнтра "Вясна" і віцэ-прэзідэнта FIDН Алеся Бяляцкага.
Пасквіль пад назвай «Таямніцы палітбізнеса», апублікаваны раней у круглянскай «раёнцы» і гарадзенскай газеце апублікаваны 16 лістапада і ў газеце Барысаўскага раённага выканкама «Адзiнства».
Пераказваць ананімны пасквіль сэнсу не мае. З першай да апошняй літары - альбо наўмысная хлусьня, альбо падтасоўка фактаў.
Нагадаем, што суд над вядомым праваабаронцам яшчэ працягваецца, але, здаецца, у барысаўскай раёнцы пра такое паняцце, як «прэзумпцыя невінаватасці» ніхто і не чуў.