5 ліпеня калегія Магілёўскага абласнога суду не задаволіла скаргу актывіста Сяргея Нягаціна
https://spring96.org/be/news/4745
2006
2006-07-06T10:00:00+0300
2006-07-06T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня магілёўскай філіі незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт" Сяргей Нягацін прасіў адмяніць рашэньне адміністратыўнай камісіі Ленінскага раёну Магілёва і адпаведнае рашэньне раённага суду.
Сёлета ў красавіку Нягаціна аштрафавалі за распаўсюд незарэгістраванай друкаванай прадукцыі перадвыбарчых улётак Аляксандра Мілінкевіча і налепак "Яны хлусяць" з партрэтамі прадстаўнікоў дзяржаўнага тэлебачаньня.
5 ліпеня адмовілі ў скарзе і старшыню Касьцюковіцкай раённай філіі Партыі БНФ Мікалаю Малахаву. У сакавіку ён атрымаў штраф за расклейваньне ўлётак у падтрымку Аляксандра Мілінкевіча на дошках для рэклямы і абяваў. Калегія абласнога суду пакінула ў сіле рашэньне камісіі і вырак раённага суду, паведаміла Радыё Свабода.