viasna on patreon

Пятага ліпеня асноўныя субекты беларускай апазіцыі выступілі з ініцыятывай стварэння грамадскай камісіі за вызваленне усіх палітычных зняволеных

2006 2006-07-06T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Апазіцыя перакананая, што крымінальны пераслед іншадумства зьяўляецца прамым выклікам міжнародным прававым прынцыпам.
«У адносінах да экс-кандыдата у прэзідэнты РБ рыхтуецца паказальны судовы працэс. Працэс ва умовах, калі ў Беларусі рэстаўруюцца многія парадкі савецкага таталітарнага мінулага, ужо на стадыі папярэдняга расследавання нагадаў справы супраць дзяржаўных, партыйных дзеячоў часоў Сталіна», - гаворыцца ў спецыяльнай рэзалюцыі, падпісанай пятага ліпеня прадстаўнікамі АГП, Партыі камуністаў Беларускай, БНФ, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), іншымі субектамі апазіцыі.
«Рэжым стварыў рэальную пагрозу крымінальнага пераследу ўсіх тых, хто надалей асмеліцца балатавацца на пасаду кіраўніка дзяржавы. Больш за тое, ахвярай палітычна матываванага судовага працэсу ў Беларусі можа стаць любы шэраговы грамадзянін краіны», - гаворыцца ў дакуменце.
Самым паказальным зяўляецца працэс над былым кандыдатам у прэзідэнты Аляксандрам Казуліным, якога абвінавачваюць у хуліганстве і арганізацыі вулічных беспарадкаў. Суддзя адхіліў усе хадайніцтвы адвакатаў палітыка, фармальна толькі далучыўшы да справы хадайніцтва 222 асабістых паручыцельстваў грамадзянаў. Сітуацыя вакол А.Казуліна дала падставы палітычнай апазіцыі выказаць недавер суду.
Апазіцыя абявіла пра стварэнне грамадскай камісіі «Свабоду Казуліну!» (як варыянт назвы  «Свабоду палітычным зняволеным»), якая мае намер правесці кампанію па грамадскім кантролі над судовым працэсам не толькі па справе Аляксандра Казуліна, але і незарэгістраванай ініціыятывы «Партнёрства».
Дэмакратычная апазіцыя звярнулася да дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў з заклікам стварыць парламенцкую камісію для правядзення незалежнага расследавання абставінаў крымінальнай справы ў адносінах да А.Казуліна і высвятлення правамернасці прымянення 25 сакавіка 2006 года ў раёне праспекта Дзяржынскага Менску фізічнай сілы і спецсродкаў да ўдзельнікаў маніфестацыі.
Апазіцыя звярнулася да ўрадаў краін Еўропы, Расеі і ЗША з заклікам выказаць пратэст супраць пераследу А.Казуліна ў прыватнасці і актывістаў апазіцыі ў цэлым. Ініцыятары грамадскай камісіі заклікалі разгледзець «беларускае пытанне» ў рамках саміта кіраўікоў вялікай васьмёркі» ў Санкт-Пецярбургу.
Міжнародным праваабарончым арганізацыям, у тым ліку Amnesty International, Human Rights Watch і Freedom House, прапанавана прызнаць Аляксандра Казуліна вязням сумлення.

Дэкларацыя адкрытая для падпісання іншымі палітычнымі сіламі Беларусі, паведаміў інтэрнэт-партал pahonia.promedia.by

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства