viasna on patreon

Напярэдадні летніх парламенцкіх вакацыяў у Бундэстагу фракцыі зялёных і вольных дэмакратаў прапанавалі на разгляд дэпутатаў іншых партыяў праграму падтрымкі дэмакратычнага руху ў Беларусі

2006 2006-07-06T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У праекце сустракаюцца самыя розныя ініцыятывы -ад працаўладкаваньня ў Нямеччыне звольненых паводле палітычных матываў беларусаў да пашырэньня сьпісу неўздных у ЭЗ беларускіх чыноўнікаў. Мяркуецца, што гэтыя прапановы будуць абмеркаваныя адразу пасьля летняй паўзы  на чарговым плянарным паседжаньні бундэстагу ў верасьні, паведаміла Радыё Свабода.
Прапановы па падтрымцы дэмакратычнага руху ў Беларусі распрацаваныя прадстаўнікамі фракцыі зялёных на чале з Марылюізай Бэк. Пазьней да праекту далучыліся вольныя дэмакраты. Распрацоўшчыкі праекту спадзяюцца, што пасьля вакацыяў свае папраўкі ў дакумэнт унясуць і прадстаўнікі вялікай кааліцыі  хрысьціянскія ды сацыял-дэмакраты.
"У нашых прапановах ўтрымліваюцца шэраг практычных рэкамендацыяў, у тым ліку і тыя, якія былі ініцыяваныя беларускай апазыцыяй. Гэтыя прапановы цалкам вырашальныя і могуць быць падтрыманыя як нямецкім, так і эўрапейскім урадам. Прапановы накіраваныя як на падтрымку асобных апазыцыянераў, якія перасьледуюцца рэжымам, так на падтрымку грамадзянскай супольнасьці, незалежных медыяў," - зазначыла Марылюіза Бэк.
Паводле аўтараў праекту, дапамога беларускай апазыцыі павінна ажыцьцяўляцца на доўгатэрміновай аснове. Як лічаць зялёныя і лібэралы, сярод найбольш распаўсюджаных памылак нямецкіх і эўрапейскіх палітыкаў - кароткачасовые ўвага і салідарнасьць з Беларусьсю. Сёньня беларускае пытаньне фактычна зышло з асноўнага парадку дня бундэстагу, хаця сітуацыя ў краіне пасьля прэзыдэнцкіх выбараў ніколькі не палепшылася. У Беларусі па-ранейшаму нямала тых, хто перасьледуеццца рэжымам паводле палітычных перакананьняў, у краіне зачыняюцца незалежныя выданьні, перасьледуюцца няўрадавыя арганізацыі, палітычныя партыі і іхныя актывісты.
Як лічаць сябры зялёных і вольных дэмакратаў, бундэстаг павінен запатрабаваць ад ураду Нямеччыны наступнае:
-часова працаўладкаваць тых беларусаў, якія звольненыя з працы паводле палітычных матываў,
-у неабходным выпадку ўжыць візавыя санкцыі супраць тых чыноўнікаў, якія вінаватыя ў гэтых звальненьнях і такім чынам пашырыць сьпіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЭЗ,
-скаардынаваць свае дзеяньні ў гэтым накірунку з Турэччынай, Баўгарыяй і Украінай,
-падтрымаць захады па пашырэньні незалежнага вяшчаньня на Беларусь з Эўропы,
-як сябру РЭ і АБСЭ настойваць на тым, каб Беларусь выконвала свае міжнародныя абавязаньні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства