viasna on patreon

Шальмаванне Алеся Бяляцкага захіснула рэгіянальныя дзяржСМІ

2011 2011-11-08T15:23:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/freedom_for_bialiatski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Газета “Магілёўскія ведамасці” у суботнім нумары №128 ад 5 лістапада размясціла ўжо вядомы артыкул “Как “правозащитник” Беляцкий устроил себе красивую жизнь”. Нагадаем, што дагэтуль артыкул быў размешчаны ў дзяржаўных Віцебскіх газетах “Віцебскі рабочы” і “Народнае слова”, газеце магілёўскага раёна “Прыдняпроўская Ніва”.

У артыкуле распавядаецца пра тое як Алесь Бяляцкі падманваў беларускі народ і не плаціў падаткі, за што і пацярпеў. Апроч таго, пералічваецца маёмасць праваабаронцы, якая, на думку аўтара артыкула Дзяніса Паляванава, была нажыта за кошт заходніх падаткаплацельшчыкаў. Сама жа праваабарончая дзейнасць у Беларусі, паводле спадара Паляванава, пабудавана на “адкатах” з заходнімі партнёрамі.

 

Праваабронца Барыс Бухель адзначае: “Няма ніякіх падставаў такое пісаць. Суд яшчэ не скончыўся, і нічога з таго, што прыведзена ў артыкуле, не даказана. Алесь Бяляцкі, як і яго сям’я, можа абараняць сваю годнасць у судзе. Ад чэрвеня Алесь Бяляцкагі ведаў пра матэрыялы, якія маюцца ў падаткавікоў, у жніўні яго змясцілі ў турму на час следства. Ён мог шмат разоў пакінуць краіну і не пакутаваць у турме, аднак гэтага не зрабіў, бо не адчувае сваёй віны і лічыць сябе невінаватым. Ён не пакінуў краіну з-за сваіх маральных якасцяў. Прадстаўнікоў замежных праваабарончых арганізацый па-просту не пусцілі на суд у Мінск, каб тыя не здолелі бачыць абсурднасць абвінавачання”, - гаворыць Барыс Бухель. Акрамя гэтага праваабронца адзначае, што калі дзяржаўныя СМІ ўжо пачалі агучваць інфармацыю да рашэння суда і выдаваць яе за праўду - гэта можа сведчыць пра тое, што прынята рашэнне пасадзіць Алеся Бяляцкага.  

 

Зняславіць кіраўніка Праваабарончага цэнтра “Вясна” і віцэ-прэзідэнта Міжнароднай Федэрацыі правоў чалавека Алеся Бяляцкага палічыла патрэбным у апошнім нумары і Бярозаўская раённая газета “Маяк”. Зноў той жа артыкул “Как “правозащитник” Беляцкай устроил себе красивую жизнь” невядомага журналіста пад псеўданімам Дзяніс Паляванаў  (рубрыка “Тайна палітбізнэсу”).  

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства