Аспірантку Таццяну Касатую ўсё-ткі адлічылі з ВНУ
https://spring96.org/be/news/47172
2011
2011-11-08T15:10:06+0300
2011-11-08T15:10:06+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Таццяна Касатая атрымала адпаведную выпіску ў загада рэктара.
Аспірантку Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта адлічылі пасля неатэстацыі яе за другі год навучання.
Цяпер дзяўчына чакае копіі пратаколаў пасяджэнняў атэстацыйных камісій. І пасля збіраецца пісаць міністру адукацыі Беларусі.
«Трэба давесці справу да канца. Калі са мной такое зрабілі, не хачу, каб і іншыя баяліся».
Таццяна не спадзяецца, што атрымаецца давучыцца ў Беларусі.
Таму не выключае, што гэта можа быць аспірантура ў Літве ці Польшчы.
Адлічэнне ж не паўплывала на яе працу над дысертацыяй. Яна па-ранейшаму
збірае матэрыял па сваёй тэме — «Дзейнасць евангельскіх
хрысціян-баптыстаў у БССР. 1944-1991 гг.»