viasna on patreon

Скарга магілёўскага актывіста “Руху за Свабоду” не задаволена

2011 2011-10-25T10:23:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mauklivypratest.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Хлопец абскарджваў свой “завочны” адміністрацыйны штраф у начальніка Кастрычніцкага РАУС, аднак спадар Клімаў не ўгледзеў парушэнняў заканадаўства з боку сваіх падначаленых. Па выніках праверкі было ўстаноўлена, што супрацоўнікі міліцыі дзейнічалі законна і прыцягненне да адміністрацыйнай адказнасці адбывалася па літары закона.

Яўген Макута не задаволены адказам спадара Клімава.

“Адказ начальніка Кастрычніцкага РАУС Магілёва я буду абскарджваць у вышэйстаячай інстанцыі, бо ён не даў пісьмова адказы на пытанні, якія былі зададзены мной”, - гаворыць Яўген.

Нагадаем, што Яўген Макута атрымаў штраф у памеры 17 500 тысяч рублёў за расклейку ўлётак з заклікам да ўдзелу ў мерапрыемстве “Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі”. Ён быў затрыманы 21 верасня бягучага года. 23 верасня на яго быў складзены пратакол затрымання. 5 кастрычніка ён атрымаў па пошце заказны ліст, у якім было пазначана, што адбыўся разгляд ягонай справы і ён аштрафаваны на палову базавай велечыні. Позву хдопец не атрымліваў, таму не мог прысутнічаць пры разглядзе сваёй адміністрацыйнай справы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства