viasna on patreon

Уладзімір Малярчук атрымаў тыповы адказ на скаргу

2011 2011-10-25T10:07:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/maliarchuk.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Малярчук.

Уладзімір Малярчук.

Праваабаронца з Вялейкі Уладзімір Малярчук атрымаў адказ на сваю скаргу аб дрэнных умовах утрымання і адносінах супрацоўнікаў міліцыі падчас адбывання ім адміністрацыйнага арышту. “Парушэнняў не знойдзена” – адказвае пракурор. Сам спадар Малярчук лічыць, што тое, як з ім абыходзіліся ў ізалятары, можна прыраўняць да катавання.

Гэтая справа цягнецца ад жніўня-месяца, калі Уладзіміру Малярчуку давялося адседзець свае 5 сутак за знаходжанне на вялейскай плошчы і плясканне ў далоні. 

Пасля адбыцця пакарання ў ізалятары праваабаронца паскардзіўся на побытавыя ўмовы і дзеянні супрацоўнікаў, сярод якіх тое, што затрыманаму адмовілі ў юрыдычнай дапамозе, не далі азнаёміцца з правіламі, правамі і абавязкамі, санітарныя ўмовы былі непрымальнымі (напрыклад, ежу і хлеб падавалі на падлогу, выдалі брудную бялізну і г.д.). Таксама не прымалі перадачы для затрыманага з пітной вадой, што было асабліва важна, бо ён з’яўляецца хворым на дыябет, а вада з-пад крана была непрыдатнай для піцця.

Спадар Малярчук палічыў, што такія ўмовы былі створаны адмыслова каб прынізіць ягоны гонар і гэта можна разглядаць як дыскрымінацыю па палітычных матывах і катаванне.

Першая скарга ў раённую пракуратуру вынікаў не прынесла: маўляў, парушэнняў не знайшлі. Пры гэтым ў расследванні справы высветліліся разнастайныя “недакладнасці”, якія могуць прывесці да высновы аб змове мясцовай міліцыі і пракуратуры. Са скаргай на падобныя адносіны да справы праваабаронца пабываў на прыёме ў начальніка аддзела генеральнай пракуратуры. Той паабяцаў разабрацца і адправіў справу... назад у раённую пракуратуру, адкуль зноў адказалі, што ніякіх парушэнняў не выяўлена.

Уладзімір Малярчук збіраецца яшчэ звяртацца ў адпаведныя інстанцыі, дабівацца сапраўднага раследвання абставінаў і прыняцця мераў.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства