viasna on patreon

У Гомелі ізноў затрыманы маладафронтавец Цянюта

2011 2011-10-04T11:38:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/cianiuta_andrus.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывіст «Маладога фронту» Андрэй Цянюта. Фота Юліі Дарашкевіч

Актывіст «Маладога фронту» Андрэй Цянюта. Фота Юліі Дарашкевіч

4 кастрычніка каля 11:00 ў Гомелі быў затрыманы актывіст «Маладога фронту» Андрэй Цянюта. Каля бібліятэкі імя Леніна па плошчы Перамогі да яго падыйшлі супрацоўнікі АМАПу, папрасілі паказаць мабільны тэлефон на той падставе, што яны шукаюць злачынцу, які скраў мабільны тэлефон. Пасля маладафронтавец быў затрыманы і дастаўлены ў Чыгуначны РАУС.

Цянюта паступіў вучыцца завочна ў ГДУ ім.Ф.Скарыны, і ўчора ў яго пачалася ўстаноўчая сесія. Магчыма, затрыманне звязана з тым, што Цянюта з'яўляецца сябрам аргкамітэту па правядзенні Народнага сходу.

Варта заўважыць, што ён толькі 30 верасня вызваліўся з ІЧУ пасля адбыцця пакарання - 10 сутак арышту нібыта за парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства. Малады чалавек быў затрыманы 20 верасня за распаўсюд ўлётак да Народнага сходу. І хоць такая форма правядзення мерапрыемства, як Народны сход, не прадугледжвае дазволу ўлады і не падпадае пад закон аб масавых мерапрыемствах, суддзя пакараў яго арыштам.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства