viasna on patreon

У Смалявічах затрымалі актывіста Артура Эшбаева

2011 2011-10-03T09:29:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Яго абвінавацілі ў падрыхтоўцы несанкцыянаванага мерапрыемства і пасадзілі за краты да суда.

Затрымалі Эшбаева ўвечары 30 верасня ў яго кватэры ў Смалявічах. Затым яго павезлі ў вёсцы Драчкова, дзе ў яго доме зладзілі ператрус. Ніякіх улік на актывіста там не знайшлі і тым не менш 3 кастрычніка яго будуць судзіць, паведамляе Хартыя’97.

Артур Эшбаеў — сябра ініцыятыўнай групы па падрыхтоўцы прызначанага на 8 кастрычніка Народнага сходу. Ён займаўся зборам подпісаў ў падтрымку мерапрыемства, прычым рабіў гэта ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства