viasna on patreon

Ператрус у жодзінскага актывіста

2011 2011-09-29T13:29:25+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Да актывіста аргкамітэту Народнага Сходу Юрася Сілкіна а 17-й гадзіне прыйшлі зь ператрусам. Як паведаміў сам спадар Юрась, траіх міліцыянтаў цікавілі матэрыялы з запрашэньнем на Народны сход, што мае адбыцца ў Жодзіне 8 кастрычніка.

Міліцыянты прад’явілі Юрасю Сілкіну пастанаўленьне пракурора на вобшук у сувязьзю з тым, што атрымалі скаргу ад гараджанаў. Маўляў, жыхары гораду патрабуюць «канфіскаваць матэрыялы з запрашэньнем на незаконны сход 8 кастрычніка».

У спадара Сілкіна канфіскавалі дыскі Ўладзімера Някляева і незалежную прэсу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства