Паштоўкі ў падтрымку Алеся Бяляцкага з Варшавы
Падчас пікету каля будынку гатэля “Сафітэль”, у якім праходзіла сустрэча АБСЕ па чалавечым вымярэнні, праваабаронцы сабралі каля 200 паштовак са словамі падтрымкі для Алеся Бяляцкага.
Паштоўкі для арштаванага старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” падпісалі праваабаронцы і актывісты з Польшчы, Казахстану, Расіі, Украіны, Азербайджана, Кіргізіі, Узбекістана, Балгарыі, прыднястроўскага рэгіёну Малдовы, Таджыкістана ды іншых краінаў. Таксама віншаванні Алесю Бяляцкаму перадалі супрацоўнікі тэлеканалу “Белсат”.
Некалькі цёплых словаў Алесю Бяляцкаму напісалі вядомыя праваабаронцы:
Канстанцін Баранаў, межнародны “Моладзевы праваабарончы рух” (Расія)
Вадзім Півавараў (Україна)
Каюм Юсуфаў, адвакат (Таджыкістан)
Расул Джафараў, Клуб Правоў Чалавека (Азербайджан)
Лянур Керымаў, Хельсінскі фонд па правах чалавека у Варшаве