viasna on patreon

За здымкі на Аршанскім кірмашы затрымалі журналістаў

2011 2011-09-29T13:02:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Журналістка «Новага часу» Лола Бурыева і журналіст «Нашай Нівы» Сяргей Сацюк былі затрыманыя за відэаздымкі на кірмашы ў Воршы. Іх прымусілі даць тлумачэньні, што і зь якой мэтай яны здымаюць, распавёў сябар БАЖ, праваабаронца грамадзянскай кампаніі «Наш дом» Мікалай Петрушэнка.

Журналістаў некалькі гадзін трымалі ў адміністрацыі кірмашу, запатрабаваўшы дакумэнтальна пацьверджаных фактаў рэдакцыйнага заданьня, кажа спадар Петрушэнка:

«Журналісты здымалі сюжэт пра сёньняшні эканамічны стан беларускага грамадзтва. Да іх падышоў міліцыянт і папрасіў прад’явіць пасьведчаньні. Журналісты пагадзіліся, але неўзабаве зьявілася дырэктарка кірмашу ў суправаджэньні таго самага міліцыянта, і ўсім было загадана зайсьці ў будынак адміністрацыі. Затрыманым не патлумачылі іхныя правы, але загадалі даваць тлумачэньні, адкуль прыехалі і чым займаюцца ў Воршы».

Мікалай Петрушэнка абураны тым, што журналістам перашкодзілі выконваць прафэсійныя абавязкі. На ягоную думку, адміністрацыя кірмашу баялася, што на відэа будуць адлюстраваныя хібы працы гэтай гандлёвай установы, і што такая праблемная тэма, як эканамічнае становішча ў Беларусі, будзе раскрытая праз нейкія сумныя рэаліі мясцовага жыцьця.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства