viasna on patreon

“Вясна” перадала тры ноўтбукі інвалідам-калясачнікам

2011 2011-09-28T14:16:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kampy-vazochnikam.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр “Вясна” перадаў тры ноўтбукі Мінскай арганізацыі “Рэспубліканскай асацыяцыі інвалідаў-калясачнікаў” (РАІК). Гэтыя ноўтбукі былі канфіскаваныя праваахоўнымі органамі падчас ператрусу на офісе арганізацыі 19 снежня 2010 года і вернутыя 8 верасня 2011 года.

Прадстаўнікі РАІК перададуць ноўтбукі ў сем’і інвалідаў-калясачнікаў для прыватнага выкарыстання. Сярод будучых атрымальнікаў – сямейная пара калясачнікаў, а таксама сем’і інвалідаў з дзецьмі.

Прадстаўнікі арганізацыі інвалідаў-калясачнікаў выказалі падзяку за перададзеныя кампутары.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства