viasna on patreon

Віншуем Зміцера Бандарэнку!

2011 2011-09-28T08:37:59+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bandarenka4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зміцер Бандарэнка.

Зміцер Бандарэнка.

У сераду, 28 верасня, яшчэ адзін палітзняволены, давераная асоба экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава і сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Зміцер Бандарэнка, які адбывае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на два гады за падзеі 19 снежня 2010 году, адзначыць за кратамі свой дзень нараджэння. Яму спаўняецца 48 год.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” шчыра віншуе няскоранага палітвязня з днём народзінаў і зычыць яму хутчэйшага вызвалення з-за кратаў, моцы духу, здароўя і аптымізму.

Праваабаронцы высока ацэньваюць высокія асабістыя якасці Зміцера Бандарэнкі, ягоную мужнасць і паслядоўнасць і запэўніваюць, што зробяць усё магчымае, каб паскорыць ягонае вызваленне!

Павіншаваць вязня сумленьня можна, адправіўшы святочныя паштоўкі і тэлеграмы на наступны адрас: 213105, Бандарэнку Дзмітрыю Яўгенавічу, г. Магілёў, Слаўгарадская шаша, п/а Вейна, папраўчая калонія № 15, карантын.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства