viasna on patreon

У Магілёве затрыманы актывіст "Гавары праўду"

2011 2011-09-27T15:32:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

27 верасня пры распаўсюджванні ўлётак "Выратуем Беларусь", у Магілёве затрымалі валанцёра кампаніі – студэнта аднаго з мясцовых ВНУ Антона.

Пільнасць праявіў  жыхар дома, які выходзячы з ліфта, заўважыў нешта "не ладнае". Ён затрымаў юнака, пасля чаго выклікаў "102" і перадаў яго аператыўна пад'ехаўшым міліцыянерам. Пільны грамадзянін, як высвятлілася пазней, аказаўся звычайным супрацоўнікам ваенізаванай аховы.

Антона даставілі ў бліжэйшы пастарунак міліцыі, дзе ў яго адбаралі сумку, а самога пасадзілі за краты. Пратакол затрымання ў пастарунку не складаўся.
Пасля чаго Антона даставілі ў Кастрычніцкі РАУС, дзе пратрымалі амаль 2,5 гадзіны. У студэнта канфіскавалі 2200 інфармацыйных улётак  "Выратуем Беларусь!".

Антон адзначае, што яму пагражалі тым, што пра яго дзейнасць будзе паведамлена ягоным бацькам, а таксама адміністрацыі ВНУ.
У РАУСе хлопцу сказалі, што на падставе пратакола ў бліжэйшы час будзе прынята рашэнне аб перадачы справы ў суд.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства