Праваабарончая праграма“Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі. Праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, "Падзея тыдня" і “Асоба. Дзяржава. Грамадства”.
У гэтым выпуску:
Рубрыка “Падзея тыдня” прысвечаная крымінальнаму пераследу старшыні праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага. Праваабаронца прыступіў да вывучэння матэрыялаў справы, а між тым ва ўсім свеце шырыцца кампанія па ягонай абароне,да якой далучыліся Савет па правах чалавека, Міжнародная федэрацыяправоў чадавека ды іншыя ўплывовыя арганізацыі.
Госць рубрыкі “Чалавек. Асоба. Грамадства.” – медык, музыкант, у нядаўнім мінулым студэнт факультэту мастацтваў і палітвязень, памілаваны Прэзідэнтам Лукашэнка – Зміцер Буланаў, які агулам за кратамі правёў 7 месяцаў.
У музычных паўзах - беларускі гурт “Рокаш”.
Слухаць выпуск: