viasna on patreon

У Магілёўскім СІЗА пацвердзілі, што Андрэй Саннікаў знаходзіцца ў іх

2011 2011-09-26T21:46:52+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Магілёўскім СІЗА пацвердзілі, што Андрэй Саннікаў знаходзіцца ў іх

Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Андрэй Саннікаў сапраўды знаходзіцца ў следчым ізалятары № 4 Магілёва. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў СІЗА.

 

Сёння магілёўскае СІЗА наведалі мясцовыя дэмакратычныя актывісты грамадзянскіх кампаній "Наш дом" і "Еўрапейская Беларусь" Крысціна Шацікава і Томас Якавіцкі.

Паводле слоў дзяжурнага СІЗА, паколькі Саннікаў "транзітны перасыльны", яму забаронены якія-небудзь перадачы. Таксама ён паведаміў, што сустрэч з адвакатам у транзітных перасыльных не бывае, "паколькі іх справы запячатаныя і не распячатваюцца".

Паводле слоў дзяжурнага, стан здароўя Саннікава "нармальны", таму што зняволеных не пераводзяць, калі ім патрабуецца якая-небудзь медыцынская дапамога.

У той жа час у СІЗА не паведамілі, колькі часу Саннікаў будзе знаходзіцца ў Магілёве і куды яго затым перавядуць.

 

Як паведамлялася раней, 21 верасня жонка Саннікава Ірына Халіп атрымала тэлеграму ад начальніка наваполацкай калоніі, дзе адбываў пакаранне яе муж. У тэлеграме паведамлялася, што Саннікава 20 верасня этапавалі ў папраўчую калонію № 2 Бабруйска. Аб прычынах пераводу зняволенага нічога не гаварылася.

 

14 мая суд Партызанскага раёна Мінска прыгаварыў Саннікава да пяці гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Экс-кандыдат у прэзідэнты прызнаны вінаватым у арганізацыі масавых беспарадкаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства