Вернікі моляцца за здароўе Алеся Бяляцкага
25 верасня, у дзень народзінаў кіраўніка праваабарончай арганізацыі «Вясна» Алеся Бяляцкага ў святынях Беларусі адбыліся імшы за ягонае здароўе. Парафіянам адной зь іх падчас нядзельнай малітвы сьвятар нагадаў, як напачатку 1990-х, калі вернікі адстойвалі касцёл сьв. Роха (на Залатой Горцы ў Менску; на той час арганная зала Белдзяржфілармоніі), вялічэзную дапамогу ў тым змаганьні выявіў якраз Алесь Бяляцкі, тагачасны старшыня тамтэйшага касцёльнага камітэта і адзін з кіраўнікоў Беларускай каталіцкай грамады (БКГ).
І сапраўды, на будучых судовых паседжаньнях суддзі больш патрабавальныя былі не да саміх супраціўцаў-змагароў, якіх арыштавалі падчас разгону, а да тых, хто прыносіў ім у касцёл харчаванне. Найбольш запалохваючае пытанне гучала: «Хто і як арганізоўваў харчаванне, ці ведаеце каго асабіста з іх?».
Цяпер самому Алесю і ягонай сям’і патрэбна такая ж самага дапамога і САЛІДАРНАСЦЬ. Чарговая імша за здароўе Алеся Бяляцкага і ягоных сямейнікаў адбудзецца ў панядзелак 26.09.2011 г., у касцёле сьв. Роха на Залатой Горцы (пр-т Незалежнасці, 44-а), які колісь Алесь дапамагаў адстойваць. Пачатак а 19-й гадзіне.