viasna on patreon

FIDH адкрыла адмысловы сайт пра Алеся Бяляцкага

2011 2011-09-26T10:43:18+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/fidh6.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міжнародная Федэрацыя за правы чалавека (FIDH)

Міжнародная Федэрацыя за правы чалавека (FIDH)

Міжнародная Федэрацыя правоў чалавека (FIDH) адкрыла адмысловы сайт для каардынацыі намаганняў па вызваленні віцэ-прэзідэнта гэтай арганізацыі, старшыні ПЦ “Вясна” Алеся Бяляцкага. Сайт зроблены на 3 мовах: англійскай, рускай і французскай.

На сайце “Свабоду Алесю Бяляцкаму” плануецца рэгулярна абнаўляць навіны пра арыштаванага старшыню ПЦ “Вясна”, размяшчаць афіцыйныя заявы і дэкларацыі міжнародных арганізацый у сувязі з яго справай. Таксама на сайце можна будзе знайсці інфармацыю аб акцыях падтрымкі і салідарнасці, публікацыі па сітуацыі ў Беларусі.

Апроч гэтага, на сайце змешчаныя шматлікія відэа- і фотаматэрыялы, якія адлюстроўваюць праваабарончую дзейнасьць Алеся Бяляцкага за апошнія некалькі год.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства