Міліцыю цікавіла, што Уладзімір Лабковіч рабіў каля СІЗА
Уладзіміра Лабковіча пасьля апытаньння адпусцілі з Маскоўскага РАУСа. Супрацоўнікаў міліцыі цікавіла, што рабілі праваабаронцы каля следчага ізалятара на Валадарцы. Лабковіч правёў у РАУСе тры гадзіны.
Нагадаем, што пасьля завяршэньня віншавальнай акцыі ў гонар дня нараджэньня старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна”, каля гатэлю «Минск» 25 верасьня каля 13 гадзін дня быў затрыманы праваабаронца Уладзімір Лабковіч. Да яго падыйшлі палкоўнік міліцыі, чалавек у цывільным і жанчына ў форме з рацыяй, нібыта для высвятленьня асобы.
***
Уладзіміра Лабковіча адвезлі ў Маскоўскі РУУС. Прычына затрыманьня пакуль невядомая.
Нагадаем, што 25 верасня ў дзень нараджэння кіраўніка Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага, ягоныя паплечнікі і сябры супольна даслалі віншавальныя паштоўкі праваабаронцу. Да акцыі далучаліся шматлікія мінакі.