viasna on patreon

Прэзідэнт FIDH Суэр Белхассен ад імя ўсіх арганізацый Федэрацыі павіншавала Алеся Бяляцкага з Днём нараджэння

2011 2011-09-25T15:13:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/belhassen.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сухайр Белхасэн

Сухайр Белхасэн

25 верасня - дзень нараджэння Алеся Беляцкага, віцэ-прэзідэнта Міжнароднай Федэрацыі правоў чалавека (FIDH) і кіраўніка Праваабарончага цэнтра "Вясна", сяброўскай арганізацыі FIDH у Беларусі, які знаходзіцца ў зняволенні ў Менску з 4 жніўня 2011 г.

Суэр Белхассен, Прэзідэнт FIDH, ад імя ўсіх сяброўскіх арганізацый Федэрацыі, павіншавала Алеся з днём нараджэння і выказала ўпэўненасць у яго хутчэйшым вызваленні. "Мы робім усё магчымае, каб у самай бліжэйшай будучыні сустрэцца з табой і адсвяткаваць разам тваё вызваленне", - напісала яна ў віншавальным лісце. З паштоўкамі і словамі віншавання і падтрымкі да Алеся звярнуліся і шматлікія сябры Федэрацыі з розных краін свету, а таксама супрацоўнікі Міжнароднага Сакратарыята, размешчанага ў Парыжы.

Для цэнтралізацыі акцый салідарнасці, арганізаваных праваабаронцамі ўсяго свету, FIDH адкрыла трохмоўны сайт, на якім будуць рэгулярна вывешвацца навіны пра Алеся, афіцыйныя заявы і дэкларацыі міжнародных арганізацый у сувязі з яго справай, інфармацыя аб акцыях падтрымкі і салідарнасці, публікацыі па сітуацыі ў Беларусі...

"Мы таксама хацелі аддаць належнае нашаму блізкаму сябру і калегу Алесю і яго асабістым якасцям - мужнасці, абаянню, рашучасці і нястомнасці. Мы сабралі відэа-выступы і фатаграфіі, якія хоць часткова адлюстроўваюць яго дзейнасць за тыя 7 гадоў, што мы мелі шчасце і гонар працаваць разам з ім, - адзначыла Суэр Белхассен. - Віцэ-прэзідэнт FIDH, Алесь Бяляцкі - не толькі выдатны беларускі праваабаронца, але і постаць рэгіянальнага і міжнароднага значэння.

Грузія 2008 года адразу пасля вайны з Расіяй, усё яшчэ агорнуты гвалтам і агнём поўдзень Кыргызтана чэрвеня 2010 года, рэвалюцыйны Туніс увесну 2011 г. ... Алесь заўсёды быў там, дзе чакалі яго ўдзелу і дапамогі, дзе яго досвед і ўпартасць надавалі сілы і надзею. Сёння ж сілы і надзея як ніколі патрэбныя самому Алесю, і я ад усёй душы жадаю нашаму дарагому сябру здароўя і сіл, і галоўнае - скарэйшага вызвалення. Я упэўненая, што нас з ім яшчэ чакае шмат цікавых і змястоўных паездак па ўсім свеце".

http://freeales.fidh.net/

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства