Здзейснены напад на офіс РЭП, ініцыятараў «Народнага сходу»
https://spring96.org/be/news/45824
2011
2011-09-23T14:06:17+0300
2011-09-23T14:06:17+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Разбілі акно, дзверы заляпалі фарбай. Сёння ўначы адбыўся напад на офіс незалежнага прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП), што месціцца па адрасе Кульман, 4.
У памяшканні пабітае акно, а дзвяры заляпаныя чорнай фарбай. Да дзвярэй таксама была прымацаваная ўлётка з абрэвіятурай АНБ (аўтаномныя нацыянал-бальшавікі), а таксама выявай чалавека ў чорнай масцы.
Кіраўнік РЭП Генадзь Фядыніч выклікаў міліцыю. Сёння на офісе РЭП мусіла адбыцца прэс-канферэнцыя да «Народнага сходу».