viasna on patreon

Дашкевіча няма ў магілёўскім сьледчым ізалятары № 4

2011 2011-09-23T12:07:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Пра гэта паведамілі супрацоўнікі ізалятара магілёўскім праваабаронцам Крысьціне Шацікавай і Барысу Бухелю. У вязьніцу праваабаронцы прыйшлі, каб даведацца, ці там Зьміцер Дашкевіч, а таксама зрабіць яму перадачу.

"Нам патлумачылі, што "транзытным" перадачы не прымаюць і наагул такога асуджанага Дашкевіча ў іх няма. Падчас гутаркі высьветлілася, што Дашкевіч знаходзіцца ў СІЗА № 2 Віцебску. Мы гэта даведаліся ў пакоі прыёму перадач. Калі нам яго шукалі, выдалі такую інфармацыю. Калі мы перапыталі — яны ўжо прамаўчалі", паведаміла "Свабодзе" Крысьціна Шацікава.

Цяпер праваабаронцы накіроўваюцца ў магілёўскую ўправу дэпартамэнту выкананьня пакараньняў, каб высьветліць падрабязнасьці сытуацыі са зьняволеным лідарам “Маладога фронту” Зьмітром Дашкевічам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства