viasna on patreon

У Бабруйску камунальнікі здалі міліцыянтам актывістку АГП

2011 2011-09-23T08:47:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Галіна Смірнова збірала подпісы за "Народны сход", калі яе затрымалі міліцыянты.

Без тлумачэння прычынаў жанчыну завезлі ў міліцыю. Там на яе склалі пратакол, хаця ніякіх парушэнняў у яе дзеяннях не знайшлі, паведамляе Бабруйскі партал.

Хутчэй за ўсё, мяркуе Смірнова, міліцыянтаў выклікаў нехта з камунальнікаў. Яны пабачылі, што актывістка збірае подпісы і вырашылі падстрахавацца. Калі яна выйшла з пад'езда, камунальнікі затрымалі яе размовамі. А потым адзін з іх паехаў у міліцыю як сведка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства