viasna on patreon

Side event па сітуацыі з Алесем Бяляцкім у ААН (відэа)

2011 2011-09-22T16:56:07+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/stefanovich-side-event-zheneva.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Side event па сітуацыі з Алесем Бяляцкім у ААН. Жэнева, 20.09.2011

Side event па сітуацыі з Алесем Бяляцкім у ААН. Жэнева, 20.09.2011

Сітуацыя з крымінальным пераследам віцэ-прэзідэнта Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека і старшыні ПЦ “Вясна” Алеся Бяляцкага стала тэмай дадатковага мерапрыемства, арганізаванага 20 верасня Федэрацыяй і Фундацыяй дамоў правоў чалавека ў будынку ААН у Жэневе.  

Мерапрыемства выклікала вялікую зацікаўленасць у прысутных, у тым ліку прадстаўнікоў шэрагу нацыянальных прадстаўніцтваў у ААН. Ім быў прадэманстраваны кароткаметражны фільм пра Алеся Бяляцкага, а затым выступілі намеснік старшыні “Вясны” Валянцін Стэфановіч і дырэктар Беларускага Дому правоў чалавека ў Вільні Ганна Герасімава.

Пасля прэзентацыяў прадстаўнікі краінаў Еўразвязу ў сваіх выступах аднадушна падкрэслілі палітычную матывацыю крымінальнай справы вядомага праваабаронцы і заклікалі беларускія ўлады да неадкладнага вызвалення сп. Бяляцкага.

Side event па сітуацыі з Алесем Бяляцкім у ААН (відэа)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства