Магілёўскага праваабаронцу дапыталі па справе Бяляцкага
Праваабаронцу з Магілёва Аляксея Колчына 22 верасьня выклікалі на допыт ва ўпраўленьне Дэпартаменту фінансавых расследаваньняў па Магілёўскай вобласьці. Следчых цікавіла інфармацыя, датычная крымінальнай справы, узбуджанай супраць старшыні ПЦ ”Вясна” Алеся Бяляцкага.
Допыт доўжыўся паўгадзіны, аднак што менавіта цікавіла следства – засталося па-за кадрам, паколькі ў Колчына была ўзятая падпіска аб наразгалошваньні інфармацыі.
Напярэдадні, 20 верасьня, у Менску была дапытаная жонка Бяляцкага Наталля. Допыт праводзіла следчая Тацяна Касынкіна.
Нагадаем, што сьледства па справе старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага цягнецца паўтары месяцы. У следчым аддзеле УДФР КДК за гэты час былі дапытаныя дзесятак калег і знаёмых праваабаронцы.