Аляксандра Крутога павезлі на псіхічнае абследаванне
https://spring96.org/be/news/45779
2011
2011-09-21T17:53:54+0300
2011-09-21T17:53:54+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Пра гэта паведаміла яго дачка Інэса, адна з пацярпелых пры выбуху ў мінскім метро.
Нагадаем, Аляксандра Крутога затрымалі ўвечары 20 верасня. Яго звінавацілі ў хуліганстве. Да 14 гадзін сённяшняга дня сваякі нават не ведалі, дзе трымаюць мужчыну. Урэшце стала вядома, што Крутога трымаюць у Маскоўскім РУУС сталіцы. Далейшы яго лёс абяцалі вырашыць увечары 21 верасня.
Нагадаем, менавіта Аляксандр Крутой хадайнічаў пра перанос суда да адмены смяротнай кары ў Беларусі, пра стварэнне інстытута прысяжных засядальнікаў і ўвядзення іх у працэс.