viasna on patreon

“Маўклівыя” акцыі вяртаюцца ў беларускія гарады (аднаўляецца)

2011 2011-09-21T22:14:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mauklivaja-akcia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

21 верасьня ў Менcку і рэгіёнах "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі" ладзіць маўклівыя акцыі.  На гэты раз яны пройдуць пад лозунгам: "Хопіць цярпець! — рост цэнаў, дэвальвацыю, "бязьмежжа" міліцыі, дзяржаўную прапаганду і абяцаньні ўлады!"

Напярэдадні, 20 верасьня, арганізатары акцыі выставілі 9 патрабаваньняў да ўладаў, якія тычацца гарантыі недатыкальнасьці ўкладаў і ашчаджэньняў грамадзян, індэксацыі заробкаў, пэнсій і дапамог паводле стану на травень 2010 году і рынкавага курсу беларускага рубля, неадкладнага вызваленьня і рэабілітацыя ўсіх палітычных зьняволеных, рашучых крокаў па выратаваньні беларускай мовы і іншых сацыяльных гарантый.

Таксама ўчора стала вядома, што ў менскіх школах з бацькоў патрабуюць распіскі за дзяцей. Школьнікаў абавязалі з прынесці ад бацькоў даведкі наступнага зместу: «Мой сын… 21.09 з 16.00 да 21.00 будзе знаходзіцца разам з бацькамі дома». Пра гэта «Нашай Ніве» паведаміў бацька чацверакласніка адной са школ. Дзяцей пры гэтым напалохалі: хто не прынясе даведкі, таго да дзявятай вечара не выпусцяць са школы.

Менск. 18-45. За універсамам "Цэнтральны" два мазаўскія аўтобусы і адзін мікрааўтобус з асобамі ў цывільным і без нумароў. За кнігарняй "Цэнтральная" ў двары стаіць аўтобус "Ман", два пустыя закратаваныя газікі, а таксама "жыгулі", у якіх сядзіць падпалкоўнік і таксама нейкі высокі міліцэйскі чын. На Кастрычніцкай плошчы ля кожнага слупа па 2-3 чалавекі ў цывільным з навушнікам. Патрулі стаяць ля Палаца Рэспублікі і Палаца прафсаюзаў. Ля дома афіцэраў дзяжурыць вялікі міліцэйскі аўтобус. Ад ГУМа да Плошчы Незалежнасці на кожным скрыжаванні па 2-3 чалавекі з навушнікамі, у дварах дзяжураць міліцэйскія аўтобусікі ПАЗ. На праспекце свет народу, але гэта тлумачыцца гадзінай пік. ("Наша ніва")

19-40. Упершыню прагучалі апладыменты следам за сігналамі аўтамабіляў. Апладзіравалі прыкладна хвіліны дзве. Міліцыя паказальна ігнаруе. Каля Макдональдса сабралася каля 250 чалавек, група стаіць таксама каля ГУМа.

19-45. Тых, хто пляскае ў далоні, ужо каля сотні чалавек. Яны перайшлі з праспэкту Незалежнасьці на вуліцу Леніна. Міліцыянты іх не чапаюць (Радыё Свабода)

Гомель. У 18-50 затрыманы Канстанцін Жукоўскі. Ён ішоў па вуліцы Кніжнай недалёка ад свайго дома. Супрацоўнікі спецназу накінуліся на Жукоўскага і з ужываннем грубай фізічнай сілы, заціснуўшы яму рот рукамі, заштурхалі ў аўтамабіль і павезлі ў невядомым кірунку, паведамляе БелаПАН.

Магілёў. 19-20. У Тэатральным скверыку, дзе планавалася правесьці маўклівую акцыю, супрацоўнікі міліцыі нібыта праводзяць “вучэньні па разьмініраваньні тэрыторыі”. Удзельнікі акцыі зьбіраюцца цяпер на вуліцы Ленінскай.

Берасьце. Тут, у цэнтральнай частцы горада парамі і невялікімі групамі гуляюць каля паўсотні чалавек — па праспекце Машэрава, ад вуліцы Савецкай да бульвара Касманаўтаў. Шмат міліцыянтаў. Яны перыядычна падыходзяць да кампаній і пваряраюць дакументы, паведамляе "Брестская газета". Былі затрыманыя два журналісты - гэта Мілана Харытонава з БелаПАНу і Станіслаў Коршунаў, якіх неўзабаве адпусцілі.

Пінск. Прыкладна ў 18-00 пінскія міліцыянты ачапілі галоўную плошчу горада. У 18.45 на тэрыторыю плошчы забаранілі уваход людзям і праезд аўтатранспарта. Тлумачыцца гэта як спецмерапрыемства. Акрамя таго міліцэйскія патрулі знаходзяцца на прылеглых вуліцах.

Cлуцк. Да маладых дюдзей падышоў капітан міліцыі і заявіў, што ў РАУС паступіў ананімны званок аб правядзенні несанкцыянаванага мерапрыемства. Ён даў пяць хвілін на тое, каб разысціся. Маладыя людзі сталі з ім люта спрачацца, пыталіся, дзе ён бачыць прыкметы несанкцыянаванага мерапрыемства, але вынікаў гэта не дало. Па заканчэнні пяці хвілін былі затрыманыя трое маладых чалавек. Сярод іх - Віталь Амелькавіч і Анатоль Балакір.

Мазыр. Тут сабралася каля трох дзесяткаў удзельнікаў "маўклівай" акцыі. Было вельмі шмат міліцыі, якая правакавала людзей. З-за раздачы лістовак і здымкі на мабільныя тэлефоны былі затрыманыя чатыры юнакі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства