Ніну Багінскую затрымалі за нацыянальную сімволіку
Увечары, пад час святочнай акцыі, прымеркаванай да 20-й гадавіны абвяшчэньня герба “Пагоні” і бел-чырвона-белага сьцяга дзяржаўнымі сімваламі Беларусі каля Чырвонага касцёла была затрыманая адна з удзельніц – Ніна Багінская.
Удзельнікі акцыі прайшліся па прасьпекце Незалежнасьці ў бел-чырвона-белых шаліках і спніліся ля касцёлу, дзе пад час урачыстай малітвы за Беларусь і сьпяваньня гімна "Магутны Божа" і адбылося затрыманьне.
Актывістка КХП-БНФ Ніна Багінская сёлета неаднойчы затрымлівалася пад час акцый. Так, 27 ліпеня, у Дзень прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі 65-гадовую Ніну Багінскую разам зь сяброўкамі затрымалі пры спробе ўскласьці кветкі да помніка Янку Купалу, а 26 жніўня ў гонар наданьня канстутыцыйнай законнасьці Дэкларацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі яна была затрыманая на плошчы Незалежнасьці з разгорнутым бел-чырвона-белым сьцягам.