viasna on patreon

Салідарныя з Беларуссю: паштоўка зняволенаму Алесю Бяляцкаму

2011 2011-09-19T17:22:30+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pashtouka-bialiackamu-5.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Недзяржаўныя арганізацыі, якія супрацоўнічаюць з прадстаўнікамі недзяржаўнага сектара ў Беларусі, аб'яднаныя ў Групу "Замежжа" арганізуюць акцыю, у рамках якой усе жадаючыя могуць адправіць паштоўку з пажаданнямі Алесю Бяляцкаму, заслужанаму беларускаму праваабаронцу, які знаходзіцца пад арыштам з 4-га жніўня, у тым ліку і па прычыне перадачы беларускім уладам інфармацыі аб ім польскай Генпракуратурай.

Паштоўкі з пажаданнямі ў мінулую суботу, 17 верасня, жыхары і госці Варшавы падпісвалі падчас Пікніка VI Агульнапольскі агляд Форуму няўрадавых ініцыятываў у цэнтры польскай сталіцы, у Кракаўскім Прадмесці. Сярод адпраўнікоў - і 1 300 удзельнікаў Форуму, які праходзіць гэтымі днямі і з’яўляецца найбольш маштабнай сустрэчай няўрадавых арганізацый Польшчы.


“У Алеся Бяляцкага 25 верасеня будзе дзень нараджэння. Сылаючы яму паштоўку з пажаданнямі: “Дарагі Алесь, мы жадаем Табе радавацца свабодзе ў сваёй краіне як мага хутчэй!” Мы хочам выказаць нашу салідарнасць з ім і ўсімі дзеячамі, якія пераследуюцца рэжымам Лукашэнкі і шкадаванне ў сувязі з дачыненнем нашых уладаў да яго зняволення. Паштоўкі з сабранымі подпісамі мы вышлем ў Менск, на адрас, дзе ўтрымліваецца Бяляцкі. Інфармацыю пра акцыю мы перададзім супрацоўнікам у "Вясну". Нам трэба выклікаць шырокі рэзананс, мы хочам, каб гэтых паштовак было як мага больш!”, - адзначае Павел Багіньскі, дырэктар праграмы Адкрытая Еўропа Фонду Баторыя.

Арганізатары акцыі адзначаюць, што толькі за два дні - 14-15 верасня - ужо было падпісана больш за 1 300 паштовак! Паштоўкі падпісалі таксама Міністр Кшыштаў Станоўскі і саветнік Прэзідэнта Рэспублікі Польшча Тадэвуш Мазавецкі.

Таксама адзначаецца досыць высокая зацікаўленасць СМІ: пра гэту акцыю можна прачытаць у газетах, яна анансавалася на радыё TOK FM, суботнім ранкам 17 верасня пра яе казалі ў тэлевізійных праграмах, запрашаючы гледачоў у Кракаўскае Прадмесце падпісаць паштоўкі.



Алесь Бяляцкі з'яўляецца адным з найбольш вядомых беларускіх грамадскіх дзеячаў, кіраўніком Праваабарончага цэнтра "Вясна", а таксама віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай Федэрацыі за Правы Чалавека (FIDH). У чэрвені падчас правядзення Wrocław Global Forum ён быў узнагароджаны Прэміяй Свабоды. У пачатку жніўня праваабаронца быў затрыманы беларускімі службамі на падставе таго, што нібыта ўхіляўся ад выплаты падаткаў: праз адкрытыя на яго прозвішча рахункі ў банках у Польшчы і Літве перадавалася дапамога і кампенсацыі для асобаў, рэпрэсаваных беларускімі ўладамі. Бяляцкі быў затрыманы ў тым ліку на падставе інфармацыі, перададзенай польскай Генпракуратурай. Яму пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі. Ён утрымліваецца ў следчым ізалятары ў Менску.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства