У былога палітвязня Кіркевіча правялі ператрус
https://spring96.org/be/news/45721
2011
2011-09-19T16:06:08+0300
2011-09-19T16:06:08+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Былы палітвязень Аляксандр Кіркевіч чакае, калі яго выклічуць на адміністрацыйную камісію Ленінскага раёна Гродна.
У ноч з 16 на 17 верасня яго затрымалі разам з Веранікай
Велігор, таксама актывісткай Маладога фронту. Кіркевіч і Велігор распаўсюджвалі
ўлёткі, прысвечаныя маўклівай акцыі 21 верасня, паведамляе Радио
«Свабода».
У Велігор забралі ноўтбук. Пазней міліцыянеры канфіскавалі сістэмны блок
кампутара ў кватэры Кіркевіча.
17 верасня Алеся Кіркевіча і Вераніку Велігор выклікалі ў аддзяленне міліцыі
«Цэнтр», папярэдзілі, што пратакол, складзены, нібыта, за парушэнне правілаў
добраўпарадкавання, накіруюць у раённую адміністрацыйную камісію.