За распаўсюджваньне ўлётак – 3 і 15 сутак арышту
https://spring96.org/be/news/45720
2011
2011-09-19T15:54:00+0300
2011-09-19T15:54:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
19 верасьня судзьдзя Чыгуначнага раёну Гомелю
Анатоль Сотнікаў арыштаваў двух распаўсюднікаў улётак пра маўклівую акцыю
пратэсту 21 верасьня. Дзьмітры Шаўчэнка арыштаваны на 15 сутак, Дзьмітры
Карашкоў – на трое.
Хлопцаў абвінавацілі ў тым, што яны парушылі парадак арганізацыі і правядзеньня
масавага мерапрыемства.
Сваю віну Шаўчэнка і Карашкоў прызналі часткова: улёткі сапраўды
распаўсюджвалі, але ў іх не было заклікаў браць удзел у нейкіх супрацьпраўных
дзеяньнях.