Яроменак атрымаў 12 сутак арышту, Палажанка - 11 сутак
https://spring96.org/be/news/45719
2011
2011-09-19T15:24:03+0300
2011-09-19T15:24:03+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/jaromenak..jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімера Яроменку суддзя Цэнтральнага раёна Менска Наталля Вайцэховіч пакарала арыштам на 12 сутак. Яго абвінавацілі ў парушэньні ч.3. арт. 23.34 КаАП РБ (парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавага мерапрыемства, здзейсненае паўторна на працягу года). Прысуд Насце Палажанка - 11 сутак.
Нагадаем, сёньня раніцай маладыя людзі меліся вывесіць у горадзе некалькі нацыянальных сьцягоў, аднак былі затрыманыя супрацоўнікамі Цэнтральнага РАЎСу, дзе на дадзены момант і знаходзяцца. Аб гэтым паплечнікам праз смс а палове восьмай раніцы пасьпеў паведаміць Уладзімер Яроменак.