viasna on patreon

Затрыманую ўначы актывістку "Маладых дэмакратаў" адпусьцілі праз тры гадзіны

2011 2011-09-19T10:09:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/paderyna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вольга Падзерына

Вольга Падзерына

19 верасьня ўначы за расклейку ўлётак Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі “Хопіць трываць!" была затрыманая актывістка «Маладых дэмакратаў» Вольга Падзерына. Дзяўчыну затрымалі каля ваеннай часьці два міліцыянты, пасля чаго яна была дастаўленая ў Ленінскі РАУС.

Як паведамляе прэсавая служба “Маладых дэмакратаў”, пасьля трохгадзіннага допыту на актывістку быў складзены пратакол па арт. 21.14 КаАП (Парушэнне правілаў добраўпарадкавання і ўтрыманьня населеных пунктаў). Пасля чаго дзяўчыну адпусьцілі, паведаміўшы, што справа будзе перададзена ў РАУС па яе месцы жыхарства - Фрунзенскага раёна, дзе ўжо будуць вырашаць далейшы лёс Вольгі.

Нагадаем, што 21 верасня “Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі”  пад лозунгам "Хопіць цярпець! - Рост коштаў, дэвальвацыю, бязмежжа міліцыі, дзяржаўную прапаганду і абяцанні ўладаў!" вернецца на галоўныя вуліцы гарадоў Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства