Затрымалі за нацыянальныя сімвалы
https://spring96.org/be/news/45706
2011
2011-09-19T09:52:24+0300
2011-09-19T09:52:24+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
У дваццатую гадавіну абвяшчэньня “Пагоні” і бел-чырвона-белага сьцяга дзяржаўнымі сымбалямі Беларусі ў Менску затрыманы маладафронтаўцы Наста Палажанка і Ўладзімер Яроменак.
Маладыя людзі меліся вывесіць у горадзе некалькі нацыянальных сьцягоў, аднак былі затрыманыя супрацоўнікамі Цэнтральнага РАЎСу, дзе на дадзены момант і знаходзяцца. Аб гэтым паплечнікам праз смс а палове восьмай раніцы пасьпеў паведаміць Уладзімер Яроменак.
Пакуль не вядома, ці будуць у чымсьці абвінавачваць маладафронтаўцаў і што ім пагражае. Падрабязнасьці высьвятляцца пазьней.